
У нумары 18 (662), 12 кастрычніка 2025:

Слова Рэдактара
Сусветны дзень місій, які адзначаем штогод з 1926 года, нагадвае нам, што Касцёл па прыродзе місіянерскі, а салідарнасць і малітва здольныя яднаць католікаў усяго свету ў адной агульнай мэце – нясенні Хрыстовай любові туды, дзе яна найбольш патрэбная.
Задача кожнага хрысціяніна – “абвяшчаць Евангелле ўсім людзям, у кожным месцы, пры кожнай нагодзе, не марудзячы, без неруплівасці і страху” (Evang…
Парады ад евангеліста Лукі
Св. Лука, які па прафесіі быў урачом і, верагодна, таленавітым мастаком, напісаў Евангелле на аснове пераказаў сведкаў мінулых падзей. Паколькі ён сам асабіста не сустракаўся з Езусам Хрыстом, пазнаваў Яго па аповедах іншых людзей. Нягледзячы на гэта, здолеў найлепш з усіх евангелістаў выразіць чулае і клапатлівае стаўленне Бога, які шукае чалавека. У сваім Евангеллі пакінуў нам парады, як стац…
Маці Божая Навагрудская
Кажучы аб іконе Маці Божай Навагрудскай, дзівішся яе заблытанаму лёсу. Але, напэўна, у такой заблытанасці і трэба разглядзець сутнасць Божага Провіду, Божай дапамогі і апекі. Прыгоды марыйнага абраза, яго перамяшчэнні і заступніцтва Багародзіцы пакінулі нам гэтую цікавую, натхняючую гісторыю.
Першая ўзгадка
Першапачатковае ўпамінанне аб іконе Маці Божай Навагрудскай у пісьмовых крыніцах аднос…
Усяго сябе – для людзей
30 верасня ў касцёле св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адбылося пахаванне кс. каноніка Юрыя Свіслоцкага. Святар адышоў у вечнасць у Доме міласэрнасці ва ўзросце 54 гадоў.
У пахавальнай св. Імшы, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, удзельнічала больш за 70 святароў, у т. л. біскуп-эмерыт Аляксандр Кашкевіч і генеральны вікарый Мінска-Магілёўс…
Гэтая краіна сама нас выбрала: валанцёркі з Беларусі пра місіі ў Казахстане
19 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень місій. Сёлета ён пройдзе пад дэвізам “Місіянеры надзеі сярод усіх народаў”, нагадваючы кожнаму ахрышчанаму, што яго галоўнае пакліканне – быць веснікам і стваральнікам надзеі.
Марыя Ануфрыева і Элеанора Алешчык пазнаёміліся падчас І Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі і сябруюць ужо на працягу 15 гадоў. Энергія і вера д…
Дзеці, маліцеся – і свет зменіцца
Ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай хлопчыкі і дзяўчынкі з усяго свету злучыліся ў малітве на ружанцы ў інтэнцыі супакою. Сутнасць штогадовай міжнароднай ініцыятывы палягае на тым, што, “калі мільён дзяцей разам памоліцца Ружанцам, свет зменіцца” (ідэя малітоўнай кампаніі адсылае да абяцання вядомага містыка і стыгматыка св. Айца Піо з П’етрэльчыны).
За мір
Арганізатарам кастрычніцкай акцыі “Міл…
Лісты чытачоў
Добры дзень! Хацела б расказаць сваю гісторыю пра Ружанец. Адбылася яна крыху больш за год таму…
Летась у маёй роднай сястры была складаная цяжарнасць. Перад родамі яна паспела мне патэлефанаваць і сказаць, што яе тэрмінова адправілі нараджаць. Я моцна расхвалявалася, разумеючы, што не магу нічым дапамагчы і паўплываць на сітуацыю ніяк таксама не магу. І тут мой погляд упаў на крыж, які мы з м…
ДНК-даследаванне ў генеалогіі
Навошта рабіць ДНК-тэсты ў генеалогіі? Звычайна гэта трэба для таго, каб пацвердзіць або ўдакладніць роднасныя сувязі, знайсці продкаў па лініі бацькі або маці, выйсці за рамкі дакументальных крыніц, звузіць кола пошуку па прозвішчы, аднавіць фамільнае дрэва нават пры адсутнасці архіўных даных.
ДНК-тэст варта рабіць, у першую чаргу, самаму старэйшаму пакаленню ў сям’і, каб “дацягнуцца” як мага…
12 кастрычніка – каментарый да Евангелля на ХХVІІІ Звычайную нядзелю (Лк 17, 11–19)
Удзячныя адносіны
Мы можам сустрэць Пана Бога ў розных абставінах жыцця. Часам гэты момант – хвароба або нейкая іншая праблема. Тады Бог адчуваецца асабліва патрэбным і карысным. Добра ведаем, што можам звярнуцца да Яго ў розных сітуацыях, бо Бог ніколі не адмаўляе чалавеку ў дапамозе.
Красамоўным з’яўляецца стаўленне пракажоных у Евангеллі, якія просяць Езуса аб аздараўленні. Першы крок – гэ…
19 кастрычніка – каментарый да першага чытання на ХХІХ Звычайную нядзелю (Зых 17, 8–13)
Крыж і рэалізм
У Святым Пісанні чуем гісторыю пра незвычайную бітву, што адбылася падчас вандроўкі Ізраіля па пустыні. На ўцекачоў з Егіпта нападае племя амалекіцян. Калі адбываецца бітва, Майсей моліцца аб перамозе – і сапраўды, Абраны народ пад кіраўніцтвам Ісуса Навіна перамагае, але толькі тады, калі правадыр трымае рукі ўгару: “Калі Майсей падымаў рукі свае, перамагаў Ізраэль, а калі апус…