Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Дыяцэзія

Тытул касцёла: Найсвяцейшай Тройцы

Св. Імша: у нядзелю і святы ў 10.00 і 13.00, у звычайныя дні 9.00 (аўт, чц) / у 18.00 (пн, ср, пт, сб)

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

Адрас: Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р-н, г.п. Рось, вул. К. Маркса, 7

Тэл.: (8 01512) 3-22-61

 

ross 1Парафія ў Росі была зафундавана ў 1611 годзе канцлерам Геранімам Хадкевічам. Яго намаганнямі быў пабудаваны першы драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Новы драўляны касцёл на тым самым месцы быў пабудаваны ў 1682 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка Росі Марцыяна Агінскага і асвечаны пад новым тытулам – Найсвяцейшай Тройцы.

Пры роскай парафіі функцыянавалі школа і шпіталь. З 1740-х гг. дзейнічала шкаплернае брацтва (апошні запіс аб ім датуецца 1807 годам). У 1847 годзе ўзгадваецца толькі брацтва Найсвяцейшай Тройцы.

Мураваны касцёл у Росі пачалі будаваць напрыканцы 1770 года па фундацыі новага ўладальніка мястэчка графа Яўхіма Патоцкага. Але будаўніцтва зацягнулася – у 1796 годзе святыня была вымуравана толькі да вокнаў. Новы этап будаўніцтва намаганнямі кс. Сымона Іваноўскага распачаў у 1802 годзе сын Яўхіма Фелікс Патоцкі. Нарэшце ў 1807 годзе будаўніцтва скончылася. Святыня была асвечана кс. Францішкам Цыбульскім 12 ліпеня 1808 года, у 1807 годзе – кансэкравана.

Касцёл у Росі вядомы дзякуючы цудатворнай фігуры Езуса Журботнага. Яе цудоўная сіла ўпершыню была заўважана ў 1618 годзе, калі сляпая жанчына падчас раратняй св. Імшы падумала, што фігура Езуса – гэта спаведнік, таму вызнала перад ім грахі і, па яе словах, атрымала прабачэнне. Падчас св. Камуніі на пытанне святара ў каго яна паспавядалася жанчына адказала: "Той святар, які сядзіць у спавядальні, слухаў споведзь, і, калі адпусціў мне грахі, я пачала бачыць". Тое, што адбылося, пацвердзілі ўсе людзі, прысутныя на літургіі. З таго часу цуды пачалі адбывацца сярод мясцовых вернікаў і наваколля.

У парафіяльным архіве да сённяшняга дня захоўваецца “Кніга ласкаў і цудаў Пана Збаўцы нашага Езуса Хрыста Журботнага ў рымска-каталіцкай парафіі ў Росі”. У ёй запісаны сведчанні многіх асоб, якія ў сваім жыцці адчулі звышнатуральны Божы ўплыў у гэтым месцы. Аб атрыманых ласках сведчаць воты, змешчаныя каля фігуры Езуса ў галоўным алтары.

З 2004 года ў роскай парафіі ў летні перыяд арганізоўваюцца рэкалекцыі. У кожную другую суботу месяца адбываюцца традыцыйныя набажэнствы да Езуса Журботнага.

 

ross 2

Малітва да Езуса Журботнага

Езус Журботны, я звяртаюся да Цябе, бо Ты – мая надзея і збаўленне. Столькі разоў у гэтым месцы Ты суцяшаў пакутуючых і ратаваў няшчасных. Езус, поўны ласкі, я прадстаўляю Табе сёння ўсе турботы свайго сэрца. Узгадай жа і мяне, нявартага ў тым няшчасці, якое гняце. Але калі бачыш, што гэты крыж патрэбны для майго збаўлення, о Езу, не мая, але Твая воля няхай заўсёды спаўняецца. Адары мяне толькі Тваім суцяшэннем і захавай ад роспачы. Заўсёды дапамагай сваёй ласкай. Амэн

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя