Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Санктуарый Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў у Тракелях

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Дыяцэзія

Тытул касцёла: Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі

Св. Імша: у нядзелю і святы ў 10.00 і 13.00, у звычайныя дні ў 18.00 (зімой) / у 19.00 (летам)

Адпусты: 31 мая; 1-я субота ліпеня

Адрас: Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, в. Тракелі, вул. Лідская, 61А

Тэл.: (8 01594) 7-83-70

 

trokieli 1Касцёл у Тракелях быў пабудаваны прыблізна ў 1500 годзе. Заснаваная парафія была адной з самых бедных. Касцёл не меў “ані службы, ані сахі”, гэта значыць, не меў сялянскіх гаспадарак, з якіх атрымліваў бы даход на ўтрыманне.

Калі парафія перайшла ў рукі езуітаў, з дазволу вышэйшай улады ордэна тагачасны рэктар Віленскай Акадэміі Гарсіяс Алябіянус паклапаціўся аб выплатах на ўтрыманне пры касцёле мясцовага пробашча. З 1585 года айцы езуіты сталі правамоцнымі ўладальнікамі тракельскай парафіі. Аказвалі душпастырскую дапамогу мясцоваму пробашчу падчас Вялікага посту і розных касцёльных урачыстасцей.

Каля паловы XIX ст. у Тракелях панавала вялікая матэрыяльная нястача. У 1839 годзе ў рапарце да віленскага біскупа вішнеўскі дэкан пісаў пра цяжкасці і патрэбы парафіі. Інтэр’ер святыні ён апісвае так: “На вялікім алтары – малыя свечкі, не таўсцейшыя, чым палец, а на некаторых алтарах іх амаль няма”. Ён выказвае асцярогу наконт званоў, таму што яны віселі на слупах. Убоства святыні адпавядала ўбоству сялян, якім не хапала нават хлеба.

У 1843 годзе фундацыйнае абсталяванне парафіі было канфіскавана ўладамі царскай Расіі. У тым жа годзе была арганізавана Касцёльная рада, якая называлася дазорам. Складалася з 9-ці асоб і выбіралася самімі парафіянамі. У 1945 годзе тракельская парафія атрымала дазвол на рэгістрацыю. Згодна са свецкім заканадаўствам, пры рэгістрацыі парафіі не патрабавалася яе касцёльнае прызнанне мясцовым біскупам.

Па колькасці парафіян у розныя гады можна назіраць перыяды ўзмацнення і ўпадку парафіі. У 1781 годзе парафія налічвала 2814 вернікаў, у 1881 годзе – 3093. У пачатку ХХ ст. ў парафіі ў Тракелях зарэгістравана 5000 католікаў. Найбольшая іх колькасць была перад вайной – 5660. У камуністычныя часы (1944–1989 гг.) у дакументах камітэта па справах рэлігіі з кожным годам прыводзіцца ўсё меншая колькасць вернікаў: 1955 год – 2000 асоб, 1960 год – усяго 800. Сёння ў парафіі пражывае каля 1500 вернікаў рымска-каталіцкага веравызнання.

На працягу многіх гадоў пробашчам парафіі быў кс. Міхал Шалкевіч. Сваё служэнне ён распачаў у 1922 годзе. У 1958 годзе выехаў у Польшчу. Святы Айцец Павел VI назначыў яго папскім камергерам у Вармінскай дыяцэзіі.

На працягу наступных 30-ці гадоў у Тракелях не было свайго святара. Клопат пра святыню і яе абарону ўзялі на сябе мясцовыя парафіяне. Нават тады, калі ўлады адабралі ў вернікаў ключы і закрылі касцёл, людзі працягвалі маліцца на прыступках святыні. Яны арганізавалі дзяжурства, каб не дапусціць знішчэння касцёла. Безупынна звярталіся ў розныя дзяржаўныя ўстановы з просьбай, каб ім вярнулі Божы дом. Дэлегацыя вернікаў ездзіла нават да вярхоўнага кіраўніка па справах веравызнанняў у Маскву.

Пасля забастоўкі вернікаў у калгасе паўнамоцны прадстаўнік па справах рэлігій у вобласці пайшоў насустрач парафіянам і даў згоду на функцыянаванне касцёла. Вярнуўшы яго, некаторыя мясцовыя католікі атрымалі ад святароў, што працавалі ў Лідзе і Ліпнішках, права прывозіць Найсвяцейшы Сакрамант і ўдзяляць Яго вернікам. Хутка ў тракельскім касцёле была адноўлена Божая служба, якую праводзілі святары з суседніх Суботнікаў і Германішкаў. З 1996 года ў парафіі пастаянна знаходзіцца пробашч. Разам з ім мясцовыя вернікі нястомна клапоцяцца пра развіццё культу Тракельскай Маці Божай, Апякункі мясцовага люду.

 trokieli 2

Акт аддання Тракельскай Маці Божай пад Яе мацярынскую апеку

О Марыя і Маці наша! Мы, Твае дзеці, па прыкладзе Езуса Хрыста хочам аддаць Табе ва ўласнасць нашыя сэрцы, дабрадзейнасці і заслугі, слабасці і абмежаванасць, працу і адпачынак, малітвы і надзеі, каб Ты, узлюбленая Маці, магла распараджацца імі, як сваёй сапраўднай уласнасцю. Пад Тваёй апекай і кіраўніцтвам хочам выконваць усё, што ў нашых сілах, каб на зямлі пашыралася Божае Валадарства. Горача жадаем, каб Хрыстос пасяліўся ў нашых сэрцах, сем’ях, парафіях, ва ўсёй краіне. Просім цябе, о Маці Міласэрнасці, ахоўвай нас ад няшчасцяў, катастроф і войнаў, ад бруду і маральнай сапсаванасці. Дапамажы, каб нашыя сужэнствы былі святыя, каб не было ў нас нянавісці, а толькі братняя любоў, каб моладзь гарнулася да Бога і каб дзеці былі нявінныя. О Міласэрная Маці, выпрасі ласку святасці для маці, а для бацькаў – ласку цвярозасці, любові да св. Імшы і трывання ў веры. Прышлі нам святых пастыраў, якія б вялі нас да Бога прыкладам беззаганнага жыцця і жывой веры. Захавай Святога Айца, каб запаліў нас усіх Божай любоўю, каб усе сталі ўласнасцю Тваёй і Твайго Сына Езуса Хрыста. Амэн

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя