Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Дабрачынная арганізацыя "Карытас"

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Дыяцэзія

Адрас: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4 (офіс); вул. Дзяржынскага, 91 (сацыяльны і аптэчны пункт)

Час працы: 9.00—17.00 (пн - пт);Субота, нядзеля і касцёльныя святы - выхадныя 

Тэлефон: (8 0152) 60-25-31

Факс: (8 0152)  55-46-68

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Дабрачынная арганізацыя “Карытас” існуе ў Гродзенскай дыяцэзіі з 1990 года. На працягу 4-ох гадоў яна працавала ў межах парафій: размяркоўвала сярод патрабуючых гуманітарныя грузы, якія паступалі ад ахвярадаўцаў з Аўстрыі, Даніі, Германіі, Ірландыі, Польшчы і ЗША. У сакавіку 1994 года “Карытас” атрымаў афіцыйную рэгістрацыю Дыяцэзіяльнай грамадскай дабрачыннай арганізацыі.

У 1994 годзе адкрыты офіс "Карытас", сацыяльны цэнтр па размеркаванні гуманітарнай дапамогі і сацыяльны аптэчны пункт, дзе патрабуючыя маюць магчымасць бясплатна атрымаць перавязачны матэрыял, неабходныя медыкаменты.

 

karitas 1

З 1996 года "Карытас" разам з сёстрамі назарэтанкамі арганізавалі сталовую для малазабяспечаных грамадзян. У 1997 годзе створана зона адпачынку для дзяцей пад Лідай у в. Нецеч. Пачынаючы з 1992 года "Карытас" арганізоўвае паездкі дзяцей на аздараўленчы адпачынак у Аўстрыю і Польшчу. З 1998 года ў некаторых парафіях дыяцэзіі таварыствам рэалізуецца праект “Канікулы з Богам”, дзякуючы якому дзеці маюць магчымасць адпачываць і развівацца духоўна.

karitas 2

У 1999 годзе арганізацыя "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі прайшла перарэгістрацыю і атрымала статус дабрачыннага каталіцкага таварыства, якое дзейнічае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

З першых дзён сваёй дзейнасці разам з матэрыяльнай дапамогай "Карытас" аказвае і духоўную падтрымку. Вядзе праз сацыяльную кансультацыю прыём грамадзян, арганізуе адукацыйныя экскурсіі для дзяцей і моладзі, падтрымлівае людзей у цяжкай жыццёвай сітуацыі, займаецца сацыяльным суправаджэннем зняволеных і прафілактыкай правапарушэнняў, арганізуе адукацыйныя праграмы для павышэння кваліфікацыі сваіх супрацоўнікаў і валанцёраў. Заўсёды імкнецца працягнуць руку дапамогі і адгукнуцца на заклік падтрымаць шматдзетныя сем'і, дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокіх пажылых грамадзян, пенсіянераў і бяздомных. Актыўна супрацоўнічае з адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і аб'яднаннямі, дапамагае бальніцам.

Першым дырэктарам “Карытас” быў кс. Анатоль Маркоўскі. Пазней на пасадзе яго змяніў кс. Антоній Дзям'янка. Затым абавязкі дырэктараў арганізацыі выконвалі кс. Рычард Якубец, кс. Антоній Абухоўскі, кс. Віталій Дабраловіч, кс. д-р Раман Рачко. З 2023 года “Карытас” узначальвае кс. Алег Пятрашка .

 

ks petraszko

Ксёндз Алег Пятрашка нарадзіўся 20 кастрычніка 1980 г. у Вільнюсе (Літва). Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з 1999 па 2005 гг. Затым атрымаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча) ступень магістра тэалогіі. Пасля скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “правазнаўства”. У 2009-2018 гг. быў пробашчам парафіі святога Станіслава ў в. Ляцк (Гродзенская дыяцэзія). У 2018-2023 гг. з’яўляўся духоўным айцом падрыхтоўчага курса Вышэйшай духоўнай семінарыі. З 1 жніўня 2023 г. – дырэктар Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі.

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя