Сусветны дзень місій, які адзначаем штогод з 1926 года, нагадвае нам, што Касцёл па прыродзе місіянерскі, а салідарнасць і малітва здольныя яднаць католікаў усяго свету ў адной агульнай мэце – нясенні Хрыстовай любові туды, дзе яна найбольш патрэбная.
Задача кожнага хрысціяніна – “абвяшчаць Евангелле ўсім людзям, у кожным месцы, пры кожнай нагодзе, не марудзячы, без неруплівасці і страху” (Evangelii gaudium, 23). Давайце ж абуджаць у сабе адказнасць за Паўсюдны Касцёл!
Няхай Дзень місій будзе для нас нагодай выказацца супольным голасам малітвы, матэрыяльнага ахвяравання і ахвяравання сваіх пакут. Выкарыстаем гэты шанс, каб будаваць адзінства і падтрымліваць агонь місіянерскай дзейнасці.