Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Хрысціянская сям’я, якую яшчэ ІІ Ватыканскі сабор назваў “хатнім Касцёлам”, спаўняе ў справе евангелізацыі ключавую ролю. Гэта асабліва важна сёння, калі мы назіраем няўвагу да звычаяў, хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцей.

Толькі моцная Богам сям’я здольная перадаваць усім сваім членам веру ў любячага Бога і развіваць мадэль асабістага, супольнага і грамадскага жыцця. Моцная Богам сям’я з’яўляецца крыніцай Евангелля – добрай навіны аб збаўленні – не толькі для сваіх членаў, але і для кожнага сустрэтага чалавека, асабліва таго, які не ведае Бога.

Будзем жа маліцца за нашы сем’і, каб яны заўсёды былі хатнім Касцёлам, дзе існуе моцны фундамент, каб вера магла ўзрастаць!