Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

На Шчучыншчыне распачынаецца Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES!

24 Верасня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 24 Верасня 2020

beautiful 4863326 640Міжнародны праект YES! – “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі” рэалізуецца дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых беларусаў ва ўзросце 18-35 гадоў, якім патрабуецца падтрымка.

Галоўная мэта праекту – скіраваць намаганні моладзі на працаўладкаванне і ажыццяўленне асабістых ідэй, навучыць зарабляць грошы і тым самым павысіць узровень якасці жыццядзейнасці ў сельскай мясцовасці.

Праект будзе працягвацца больш за два гады на тэрыторыі Шчучыншчыны пры непасрэдным удзеле Caritas Гродна і падтрымцы прадстаўнікоў мясцовай улады. Партнёрскія ўзаемаадносіны ў межах праекту будуць пашырацца ва ўмовах развіцця стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і пашырэння ініцыятывы па падтрымцы вытворчай дзейнасці, стварэння працоўных месцаў і падтрымцы прадпрымальніцтва.

sz

У хуткім часе ў Шчучыне будзе адкрыты Рэгіянальны цэнтр развіцця сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва, які стане кансультацыйным цэнтрам для моладзі па падтрымцы ў галіне камерцыйнай дзейнасці. Спецыялісты шырокага профілю змогуць праводзіць кансультацыі, даваць парады, дапамагаць з афармленнем дакументацыі. Плануецца прыцягнуць да праекту звыш 300 жадаючых маладых людзей са Шчучынскага раёна, якія пройдуць бясплатнае навучанне па адукацыйных праграмах.

Па выніках курсаў і семінараў на другі этап пройдуць 150 найбольш мэтанакіраваных і актыўных маладых людзей, якія будуць працаваць над асабістымі бізнес-ідэямі і змогуць рэалізаваць новыя праекты на тэрыторыі Шчучына і раёна.

Ужо зараз распачынаецца арганізацыя груп моладзі для навучання, якое плануецца праводзіць з 2021 года.

Тыя, каму ад 18 до 35 гадоў і хто мае бізнес-ідэі, але пакуль не ведае, як іх рэалізаваць, ужо могуць звяртацца за дадатковай інфармацыяй па тэлефоне: 8 (01514) 26871 (офіс цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «СЕЛБИ сервис»). Арганізатары чакаюць і спадзяюцца на актыўнае супрацоўніцтва.

Наталля Вішнеўская

Менеджэр праекту YES!

 

0
  • #Гродзенская дыяцэзія(122)
  • #Шчучын(12)
  • #моладзь(54)
  • #Карытас(75)
Створана 24 Верасня 2020
Абноўлена 24 Верасня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя