Skip to main content

У Смаргоні дзеці і моладзь адаравалі фігурку Дзіцяткі Езуса і дзяліліся аплаткай

dzeci sm 7Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыліся аплаткавыя сустрэчы для дзяцей і моладзі.

Падчас сустрэч удзельнікі адаравалі фігурку Дзіцяткі Езуса, такім чынам запрашаючы Пана Бога ў сваё жыццё не толькі на час святаў, але і каб разам з Ім ісці праз штодзённае жыццё.

Дзелячыся адзін з адным аплаткай, яны дзяліліся сваёй верай і радасцю, выказваючы ўзаемныя сардэчныя віншаванні. Пасля адбыўся салодкі стол з гарбатай.

Кс. Юрый Марціновіч