Skip to main content

Супрацоўнікі Гродзенскай курыі павіншавалі біскупа Аляксандра Кашкевіча з днём нараджэння

bp kaszkewicz 4

23 верасня, ва ўспамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара, супрацоўнікі Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі павіншавалі біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча з днём нараджэння.

Духоўныя і свецкія супрацоўнікі розных аддзелаў курыі прыбылі з віншаваннямі ў Сапоцкін. Першы біскуп Гродзенскай дыяцэзіі сустрэўся там з імі ў рэкалекцыйным доме, які з нядаўняга часу стаў яго новай рэзідэнцыяй.

Дэлегацыю курыяльных супрацоўнікаў узначаліў канцлер курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі