Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, веры, надзеі, добразычлівых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у Вашым жыцці.
Эксцэленцыя, ад імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі жадаем выказаць самыя сардэчныя віншаванні.
Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус напаўняе жыццё любоўю, а Марыя заўсёды апекуецца Вамі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за нястомную працу і малітву.
Доўгіх гадоў жыцця ў здароўі і згодзе духу!
Plurimos annos!
З удзячнасцю,
Супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі