23 верасня, ва ўспамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў благаслаўленне новай рэзідэнцыі біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча.
Рэзідэнцыя першага ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі цяпер знаходзіцца ў рэкалекцыйным доме ў Сапоцкіне. У гэтыя дні там праходзяць рэкалекцыі для беларускіх каталіцкіх біскупаў. У іх межах біскупы ўзялі ўдзел у абрадзе благаслаўлення адрамантаваных памяшканняў рэкалекцыйнага дома.
Для іерархаў гэта было таксама магчымасцю павіншаваць біскупа Кашкевіча з 76-годдзем, якое ён адзначаў у гэты дзень.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі