Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць і дажынкі прайшлі ў Іўі

dazynki 244 кастрычніка ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Францішка Асізскага, які асабліва ўшаноўваецца ў ёй. На літургіі сабраліся шматлікія парафіяне і госці.

Падчас Эўхарыстыі вернікі між іншым дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай. Сімвалічна яны прынеслі ў святыню плады, каб такім чынам выказаць удзячнасць Стварыцелю за добрае надвор’е, ураджай і захаванне іх зямлі ад метэаралагічных катаклізмаў.

Падчас Імшы маліліся таксама за ўсіх, хто памірае з голаду, і за тых, у каго няма сродкаў на хлеб.

Пробашч кс. Ян Гавецкі падзякаваў працаўнікам сельскай гаспадаркі за іх высілак.

Кс. Юрый Марціновіч