Skip to main content

Каманда з Іўя заняла першае месца на Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

iue futbol 829 студзеня ў Варшаве адбыўся XXVIII Міжнародны турнір па футболе сярод дзяцей і моладзі.

У турніры прымалі ўдзел каманды з Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі. Яго арганізатарам выступіла Каталіцкае спартыўнае таварыства Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі.

У турніры ўдзельнічала таксама каманда хлопцаў з парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, якую суправаджаў пробашч кс. Ян Гавецкі. Каманда заняла 1 месца ў групе 2003 года нараджэння.

Ганаровым госцем турніру быў біскуп Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі Рамуальд Камінскі, які ўручыў нашым пераможцам кубак і ўзнагароды на памяць аб гэтай падзеі.

Антон Дубовіч