26 снежня ў Шчучыне студэнтаў сабрала разам Вігілія. Распачалася сустрэча для былых выпускнікоў святой Імшой, на якой прысутныя паразважалі над тэмай выбару дабра ў нашым жыцці. Cямейную атмасферу, якая склалася падчас святой Імшы, пазней падтрымала супольнае дзяленне аплаткам.
Далей следавала неафіцыйная частка сустрэчы.
У вялiкай, упрыгожанай зале студэнтаў чакаў салодкі стол і забаўляльная праграма. Было шмат разнастайных конкурсаў, хвілінка ўспамінаў у выглядзе прыгатаванай прэзентацыі, а ў канцы з Божым Нараджэннем і надыходзячым Новым годам усіх павіншаваў Зюзя (Дзед Мароз на беларускай мове).
Тэкст: Анастасія Ясюкевіч
Фотаздымкі: Сяргей Хільмановіч і Дзмітрый Дзікевіч