17 верасня Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла. У гэты дзень Папа Леў XIV адзначае свае імяніны. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе Святога Айца з днём яго нябеснага заступніка.
Мінск, 17 верасня 2025 г.
Яго Святасці
Папе Льву XIV
Ватыкан
Ваша Святасць, Святы Ойча!
Вашыя Імяніны — гэта момант падзякі за дар жыцця, дадзены Вам Богам і Вашымі бацькамі, а таксама за імя Роберт, якое Вы атрымалі падчас святога хросту. У нядзелю 14 верасня падчас малітвы «Анёл Панскі» Вы ад усёй душы падзякавалі Вашым бацькам за гэты дар. Касцёльная супольнасць у Беларусі — усе вернікі, кансэкраваныя асобы, святары і біскупы — таксама дзякуюць Богу за Вашае жыццё і пакліканне.
У дзень Вашых імянін мы жадаем Вам шчодрага Божага благаслаўлення і моцы Духа Святога ў час, у якім Вы вядзеце «карабель Пятра» ў ХХІ стагоддзі. Жадаем Вашай Святасці ніколі не губляць сіл і рашучасці ў абвяшчэнні праўды Евангелля.
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запэўніваю Вас у нашых няспынных малітвах за Вашу Святасць, асабліва ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі ў Будславе, перад тронам Нашай Маці, Заступніцы Беларусі.
У гэты дзень Вашых Імянін прыміце, Святы Ойча, нашу сыноўнюю адданасць і абяцанне вернасці і супрацоўніцтва з Вамі ў кіраванні супольнасцю Хрыстовага Касцёла.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Біскуп Юрый Касабуцкі
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі