
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 12 верасня ва ўзросце 34 гадоў адышоў у вечнасць кс. Ян Варанецкі, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Парадак жалобных мерапрыемстваў:
15 верасня, панядзелак:
18.00 – прыбыццё цела спачылага ў касцёл у Ашмянах; Ружанец; Нешпары
19.00 – святая Імша, пасля – начное чуванне і малітва ля труны
16 верасня, аўторак:
8.00 – святая Імша з Ютранню ў касцёле ў Ашмянах, пасля – перавоз цела спачылага ў касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне
13.00 – пахавальная Імша ў касцёле ў Мікелеўшчыне (узначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй), пасля – пахаванне на мясцовых могілках

Ксёндз Ян Варанецкі нарадзіўся 15 ліпеня 1991 г., паходзіў з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).
Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 4 чэрвеня 2016 г. у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч. Быў вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, затым гродзенскіх парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (дэканат Гродна-Захад) і св. Францішка Ксаверыя (катэдра, дэканат Гродна-Усход).
У ліпені 2024 г. стаў пробашчам ашмянскай парафіі св. Міхала Арханёла.
Даручым спачылага Божай міласэрнасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
