Skip to main content

Моладзь гродзенскіх парафій памалілася на могілках за памерлых

moladz na mogilkah 6

Увечары 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых і напярэдадні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, моладзь гродзенскіх парафій разам са сваімі душпастырамі наведала старыя каталіцкія (пабернардынскія) могілкі горада.

Арганізаваў сустрэчу кс. Яўген Амасёнак, у мінулым месяцы прызначаны душпастырам моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Прысутныя памаліліся Ружанец, а пасля разышліся па могілках па два чалавекі, каб памаліцца за тых, за каго, магчыма, маліцца ўжо няма каму, і паставіць на іх магілы знічы.

moladz na mogilkah 5

У канцы ксёндз Яўген падзякаваў моладзі за сумесную малітву і адзначыў, што “маленькая рыска, якая стаіць на помніку паміж датай нараджэння і датай смерці, – знак нашага зямнога шляху, зямнога жыцця”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Агата Фядкевіч