Skip to main content

У Гродне памаліліся Ружанцам праз SKYPE

р скайп 11Ужо 5 год запар моладзь з Гродна напярэдадні Дня Усіх Святых збіраецца ў пабрыгіцкім касцёле на незвычайную Ружанцовую малітву з дапамогай інтэрнэт сувязі SKYPE. Гэтым разам да супольнай малітвы праз скайп далучыліся маладыя вернікі з Магілёва, Мінска і Наваполацка. Разам з прысутнымі Ружанцам маліўся таксама кс.бп. Аляксандр Кашкевіч. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца душпастырства студэнцкай моладзі Гродна "Open" разам з іх душпастырам кс. Антоніем Грэмзам.

 

р скайп 1

р скайп 12

Перад распачаццем супольнай малітвы кс. Антоні адзначыў, што сёння вельмі распаўсюджанай з'явай з'яўляецца залежнасць моладзі ад інтэрнэту. "Але ў той жа час, - дадаў святар, - інтэрнэт з'яўляецца той прасторай, дзе можна абвяшчаць Бога, і нельга гэта ігнараваць".

р скайп 2

р скайп 3

р скайп 10

р скайп 7

р скайп 8

р скайп 5

р скайп 6 р скайп 4

р скайп 9

Фота: Вольга Сяліцкая