20 кастрычніка вернікі смаргонскай парафіі Святога Яна Паўла ІІ адзначылі парафіяльнае свята свайго нябеснага заступніка. Адпуст супаў з перэгрынацыяй фігуры св. Міхала Арханёла, якая ў гэтыя дні праходзіць у парафіі.
Адпустовую Імшу звонку капліцы, побач са святыняй, якая ўзводзіцца пад тытулам Вялікага Папы, цэлебраваў на палявым алтары пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні кс. Алег Жураўскі SDB.
На літургіі сабраліся шматлікія парафіяне і госці, якія прыбылі, каб між іншым ушанаваць рэліквіі гэтага вялікага святога, якія захоўваюцца ў парафіі.
На заканчэнне пробашч кс. Яўген Учкуроніс падзякаваў усім за ўдзел і супольную малітву.
Пасля Імшы прысутных чакалі пачастунак, латарэя і канцэрт музычнага гурта з Мінска.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: архіў парафіі
