Skip to main content

Пантаміму пра бл. Рэгіну Протман прадставілі ў Зэльве

regina 1З нагоды літургічнага ўспаміну благаслаўлёнай Рэгіны Протман у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве (Слонімскі дэканат) дзеці і моладзь падрыхтавалі пантаміму.

Тым самым яны пазнаёмілі гледачоў з постаццю Маці Рэгіны, заснавальніцы супольнасці сясцёр св. Кацярыны.

Рэгіна Протман нарадзілася ў 1552 годзе ў Браневе. У 19 гадоў яна адчула пакліканне і, ідучы за Хрыстовым голасам, заснавала Кангрэгацыю сясцёр святой Кацярыны. Праз усё сваё жыццё яна дапамагала хворым, апекавалася беднымі і займалася выхаваннем дзяўчат.

Чэрпаючы з крыніцы сваёй заснавальніцы, сёстры кацярынкі да гэтай пары рэалізуюць яе харызмат. У Гродзенскай дыяцэзіі законніцы гэтай супольнасці служаць у парафіі Божага Цела ў Крамяніцы і парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

Анастасія Мазец

Фота: Наталля Мазец