11 студзеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі благаславіў пакоі і залы семінарыйнага будынка ў Гродне. На пачатку іерарх разам з выхавацелямі памаліўся ў інтэнцыі семінарыі і тых, хто яе ўтварае. Біскуп акрапіў асвечанай вадой семінарыйную капліцу, пакоі выхавацеляў і студэнтаў, кухню і сталоўку, бібліятэку і месца вучобы.
Пад спеў калядных песень каляда завітала і да суседзяў семінарыі – у пабернардынскі касцёл, дзе таксама адбылася малітва разам з пробашчам кс. прэлатам Антоніем Ханько і вікарыямі і благаслаўленне пакояў на плябаніі.
Aндрэй Юхнік, семінарыст