
На сустрэчы, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Віталій Пяткевіч, сабраліся 15 чалавек, якія ў мінулым годзе прымалі ўдзел у пешых пілігрымках і цяпер мелі магчымасць падзяліцца аплаткай і выказаць адзін аднаму віншаванні і пажаданні.
Потым адбыўся салодкі стол. Адна з удзельніц прадставіла свой верш, які напісала ў гонар Маці Божай Тракельскай.
Сабраныя абмеркавалі планы на будучы год, як лепш падрыхтавацца да пілігрымкі, звязанай са святкаваннем гадавін у санктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Усё мерапрыемства прайшло ў ціхай сямейнай атмасферы. Арганізатары ўдзячныя ўсім, хто знайшоў час прыйсці на сустрэчу.
JM