maxresdefault 1Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у спецыяльным паведамленні да вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі звярнуўся з заклікам распачаць малітву аб дажджы.

Іерарх падкрэслівае, што, акрамя цяжкага досведу, якім з’яўляецца змаганне з эпідэміяй каранавірусу ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, яшчэ адной прычынай для смутку стала пануючая засуха, якая можа трагічна паўплываць на працу сельскай гаспадаркі.

Таму біскуп заахвочвае ўсіх дыяцэзіян распачаць інтэнсіўную малітву з просьбай аб дажджы, якую належыць далучыць да ранейшай малітвы аб спыненні эпідэміі.

Паведамленне
Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча пра малітву аб дажджы

У апошнія тыдні шмат краін у свеце – у тым ліку і Беларусь – змагаюцца з эпідэміяй каранавірусу. Акрамя гэтага цяжкага досведу, яшчэ адной нагодай да смутку з’яўляецца пануючая засуха, якая можа трагічна паўплываць на працу сельскай гаспадаркі.

У выніку ўзмацнення засухі прашу да ранейшай інтэнцыі малітвы аб спыненні эпідэміі далучыць таксама просьбу аб дажджы і абароне ад наступстваў адсутнасці ападкаў у сельскай гаспадарцы, садаводстве і агародніцтве.

Усім, хто ўключаецца ў гэтую малітву, ад усяго сэрца ўдзяляю пастырскае благаслаўленне.

Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, 22.04.2020

 

Версія для друку.

Версія на польскай мове.

 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.