Skip to main content

Калядны канцэрт прадставілі ў свята Святой Сям'і ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

dewiatowka chor 44У свята Святой Сям’і, якое адзначалася ў Касцёле 29 снежня, у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі ўсіх сем’яў.

На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, сабраліся шматлікія вернікі, якія захацелі ўглядацца ў прыклад ціхага і пакорнага жыцця Святой Сям’і з Назарэта.

Літургію ўпрыгожыў спевам парафіяльны хор “Vox Domini”. Пасля Імшы харысты падарылі прысутным у святыні канцэрт. Пад кіраўніцтвам дырыжора Вольгі Маркевіч былі выкананы калядкі і пастаралкі.

Гэта быў сапраўды радасны дзень для парафіяльнай супольнасці. Як адна сям’я Божых дзяцей, вернікі дзякавалі за дар Божага Сына, які, прыходзячы на зямлю, прынёс збаўленне чалавецтву.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Галіна Валюшка