Skip to main content

Дні малітвы для дзяўчат прайшлі ў Гудагаі: уражанні ўдзельніц

gudagai rek dz 225-27 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі адбыліся Дні малітвы для дзяўчат.

Сустрэча адбылася пад дэвізам “Рызыкні, устань і ідзі…”. Гэты дэвіз меў мэту дапамагчы дзяўчатам з адвагай прымаць рашэнні ў сваім жыцці.

Сваімі ўражаннямі, якія засталіся пасля дзён малітвы, дзеляцца ўдзельніцы: 

“Зрабiць тое, дамовiцца там, пайсцi туды... Усё больш i больш... хутчэй i хутчэй... Здараецца, што нават не хапае часу на простыя рэчы...

I вось, сярод “вялiкiх” планаў, з'яўляецца прапанова: Днi малiтвы ў цiшынi для дзяўчат у Гудагаі... Ваганнi... паехаць цi застацца?... А ёсць столькi розных спраў! Ну, добра... згаджаюся!

Збiраю рэчы, амаль паспяваю на цягнiк... А дзесьцi глыбока ўнутры яшчэ ёсць думка: “Можа, не трэба? Столькi цiкавых, доўгачаканых, запланаваных момантаў перакрэслiваеш! Будзеш шкадаваць!

Усё! Рызыкую! Зрабiла выбар – еду!

I вось – цiшыня вакол. Толькi ў сэрцы яшчэ адгукваецца штодзённая мiтусня... Нарэшце, вось тая хвiлiнка, калi толькi я i мой Стварыцель. I нiшто не перашкаджае! Малiтва, канферэнцыя, дзяленне Божым словам...

I паўстаюць пытаннi…

Чаго шукаеш у жыццi? А дзе шукаеш?

Можа, ужо знайшла? Так?..

Тады навошта працягваеш пошукi?

Прагнеш рабiць вялiкiя рэчы?

А як наконт сумленнага выканання сваiх “дробных” паўсядзённых спраў?

Маеш адвагу? Так?..

А як змагаешся з перашкодамi: з завышанай самаацэнкай; параўнаннем сябе з iншымi; непрыманнем сябе такой, якая ёсць; немагчымасцю працаваць у цiшынi; з тым, што няма супакою, радасцi, шчасця; агрэсiяй; зайздрасцю; лянотай; пыхай; распустай?

Не падаеш духам у такой паўсядзённай барацьбе? 

О Божа, якая пустэча пануе ў маiм сэрцы! Як павінна змагацца?

Адказ на мае пытанні:

Малiтва кожны дзень дасць табе сiлы! Часцей прыступай да сакрамэнту пакаяння i паяднання! Выхоўвай сябе ў дысцыплiне! Беражы чысцiню душы i цела! 

Спусцiся з неба на зямлю – усё часовае...

Хочаш дапамагаць iншым – дапамажы найперш сабе! 

Адвагi!”

“Варта, варта было прыехаць... спынiцца, задумацца, запытацца i атрымаць адказ...

А далей... а далей трэба, каб Слова сталася жывым... Пачынаю і адначасова працягваю пiсаць гiсторыю – гiсторыю свайго збаўлення...

Рызыкую, устаю i iду!..”

JM