Skip to main content

Рэдакцыя Grodnensis.by віншуе біскупа Станеўскага з юбілеем

pexels photo 386015Ваша Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Юзаф Станеўскі! З нагоды 5-ай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем усіх неабходных Божых ласкаў: моцнага здароўя на кожны дзень, сіл і стойкасці, каб супрацьстаяць выклікам сучаснага свету.

Жадаем, каб у сэрцы не згасаў запал аддана служыць Госпаду і людзям, а жыццё было напоўнена незлічонай колькасцю радасных момантаў і душэўным супакоем.

Няхай Пан Езус абараняе Вас ад усялякага зла і вядзе па дарозе, якую абралі, а Марыя атуляе сваёй мацярынскай любоўю!

Рэдакцыя партала