У новапаўсталай парафіі Св. Юзафа і благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц, у Лідзе 4 верасня адбылася адпустовая ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну мучаніцкай смерці.
Больша за сто вернікаў сабралося на святой Імшы, каб праз пасрэдніцтва нябесных апекуноў маліцца аб дары святасці для сваіх сем’яў.
Літургію ўзначаліў кс. канонік Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый лідскага рэгіёна і пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара).
Святочная Эўхарыстыя стала адначасова пачаткам пастаянных Імшаў у гэтай парафіі. Вернікі новай парафіі, чакаючы атрымання зямельнага надзелу для будавання сваёй святыні, вырашылі пачаць сустракацца на нядзельнай Эўхарыстыі ў прыватным доме па вуліцы Малахава, 35. Святая Імша ў гэтым месцы будзе адбывацца кожную нядзелю ў 11.00.
Kс. Віталій Сідорка