Skip to main content

Біскуп Гродзенскі сустрэўся са скаўтамі

skauty 2

18 верасня ў Гродзенскай курыі адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя са скаўтамі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.

У сардэчнай размове скаўты распавялі біскупу пра сваю педагогіку і дзейнасць у парафіі і Касцёле на Беларусі ў цэлым.

Біскуп падзякаваў ім за служэнне на ўрачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе і на іншых касцёльных мерапрыемствах.

У канцы сустрэчы іерарх удзяліў скаўтам пастырскае благаслаўленне на новы год іх фармацыі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі