Skip to main content

Нататкі паломніка са шляху да сясцёр мучаніц з Навагрудка. Дзень 6

dz6 1Сёння мы вырушылі з Беліцы. Нечакана прыйшло ўсведамленне, што да мэты нашага пілігрымавання засталося зусім мала.

Была пятніца, і таму мы асаблівым чынам стараліся засяродзіцца над мукай і смерцю нашага Пана Езуса Хрыста. І вось у такім духу мы вельмі хуценька дайшлі да месца чаканага абеду, падчас якога была магчымасць не толькі падсілкавацца, але таксама паспаць і набрацца сіл на чарговыя кілометры пілігрымавання. 

dz6 2Пасля доўгага адпачынку нас чакаў Крыжовы шлях. Як калісьці Пан Езус падаў пад цяжарам крыжа, але, ведаючы мэту, уставаў. Так і мы, слабыя, падаем, але ўстаем, нягледзячы на боль, мазалі, спякоту, нягледзячы на тое, што пра нас падумаюць праяжджаючыя побач людзі.

dz6 3Прыйшоўшы ў Бярозаўку, пасля кароценькага адпачынку, мы зноў сабраліся ў святыні, каб падзяліцца Божым словам. Было трошкі сумна, бо гэта быў апошні вечар, праведзены менавіта ў такім складзе.

dz6 4Так, падзякаваўшы Богу за пражыты дзень, мы пайшлі адпачываць, бо заўтра трэба зноў абудзіцца моцным і выспаўшымся, каб з радасцю славіць нашага Пана.

Вікторыя Чачотка