26 ліпеня, у дзень літургічнага ўспаміну святой Ганны, парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Іўі. Урачыстая св. Імша сабрала шмат вернікаў.
Узначаліў Эўхарыстыю кс. Генрых Акалатовіч з Валожына.
У гэты дзень асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі сталых і хворых людзей. Таксама ахінулі малітоўнай апекай усе сем’і, каб яны перадавалі хрысціянскія каштоўнасці і праўды веры наступным пакаленням.
Адпустовая ўрачыстасць скончылася эўхарыстычнай працэсіяй вуліцамі мястэчка.
Даведка:
Святая Ганна з’яўляецца заступніцай маці, цяжарных жанчын, сужэнстваў, удоў, маракоў, пекараў і бедных.
Святая Ганна была бабуляй Езуса і маці Марыі. І хоць інфармацыя адносна яе асобы паходзіць з хрысціянскай традыцыі, Евангелле маўчыць пра яе.
Касцёл узгадвае святую 26 ліпеня, разам з успамінам яе мужа – Яўхімa.
У іканаграфіі святая Ганна прадстаўлена з дзяўчынкай – Марыяй або як трэцяя - з Марыяй і Езусам.
Кс. Юрый Марціновіч