Mаладыя людзі з Гродзенскай дыяцэзіі пасля завяршэння Міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі ў Варшаве выехалі на Балтыйскае мора ў Польшчы на амаль двухтыднёвы адпачынак. Арганізатары Парафіяды прапанавалі ім прабыванне ў “парафіядным” лагеры ў Лебе, Яраслаўцы і Штутаве.
У раскладзе кожнага дня ёсць святая Імша, супольная малітва, гульні і забавы, багатая культурная праграма. Падчас адпачынку ўдзельнікі штодня рэалізоўваюць трыяду Парафіяды “святыня – тэатр – стадыён”.
18 i 19 ліпеня маладых людзей наведаў маршалак сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі.
Адпачынак для моладзі – добрая нагода аднавіць свае фізічныя і духоўныя сілы, а таксама пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і культурай і ўсталяваць новыя знаёмствы.
Kс. Юрый Марціновіч