Skip to main content

Конкурс калядных ясляў прайшоў у Шчучыне

szopka szcz 3Каля 50 дзяцей разам з бацькамі прынялі ўдзел у сёлетнім конкурсе на самыя прыгожыя і арыгінальныя калядныя яслі ў Шчучыне. Праз свае творы аўтары выражалі сваю крэатыўнасць і ідэі.

Журы ацэньвала творы ў дзвюх катэгорыях: першая з іх уключала дзяцей да 5 класа, другая – ад 6 класа. Усе ўдзельнікі атрымалі маленькія падарункі, найлепшыя працы былі вылучаны і ўзнагароджаны.

Тэкст і фота а. Віталія Слукі SP