Хрысціяне на Блізкім Усходзе патрабуюць нашай падтрымкі! Епіскапат заахвочвае, каб ва ўрачыстасць Маці Божай Чанстахоўскай, 26 жніўня, узяць удзел у ініцыятыве Дня Малітвы за Пераследваны Касцёл на Блізкім Усходзе.
"Адказваючы ад імя ўсяго Касцёла ў Польшчы на заклік Святога Айца Францішка і каталіцкага патрыярха Вавілоніі халдэйскага абраду, Луіса Рафаэля І Сако, які просіць палякаў аб салідарнасці, просім вас, каб дзень 26 жніўня быў Днём Малітвы за Пераследваны Касцёл на Блізкім Усходзе" - звяртаецца да вернікаў Прэзідыум Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. Біскупы заахвочваюць, каб ахвяраваць у гэты дзень свой удзел у св. Імшы і св. Камунію ў інтэнцыі сканчэння пераследу ў Іраку і на ўсім Блізкім Усходзе. Еднасць з церпячымі хрысціянамі можна выказаць таксама праз пакутную практыку - малітвы на ружанцы ці крыжовы шлях, пост ці міластыню.
Сітуацыя ў Іраку драматычная. Як інфармуе Папскае Таварыства Дапамога Касцёлу ў Патрэбе, ісламскія фундаменталісты катуюць хрысціянаў у Масуле і іншых месцах. Перад 2003 годам у Іраку жыло 1,4 млн хрысціянаў, сёння іх каля 150 тыс.
У апошнія дні Рада Канферэнцыі Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) заклікала членаў Рады Бяспекі ААН да дзеянняў, якія маглі б устрымаць трагедыю хрысціянскай меншасці ў паўночным Іраку. Біскупы Еўропы просяць распачаць дапамогу ахвярам вайны ў розных рэгіёнах свету.
Паводле episkopat.pl