17 лістапада ў межах дня засяроджання для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі, які праходзіў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, былі ўручаны дэкрэты новым дэканам, прызначаным у некалькі дэканатаў дыяцэзіі.
Прызначэнне дэканаў пацвердзіў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пасля галасавання, праведзенага сярод духавенства дэканатаў. Дэканы прызначаны на перыяд пяці гадоў, імі сталі наступныя святары:
дэканат Гродна-Захад – кс. канонік Віктар Мыслюк, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску;
дэканат Гродна-Усход – кс. Ян Радзюк, пробашч парафіі св. Юзафа ў Гродне;
Ваўкавыскі дэканат – кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі;
Лідскі дэканат – кс. Руслан Мазан, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе;
Навагрудскі і Дзятлаўскі дэканаты – кс. Алег Жураўскі SDB, пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні;
Сапоцкінскі дэканат – кс. Уладзімір Аксенцьеў, адміністратар парафіі Узышэння Святога Крыжа ў Галынцы;
Бераставіцкі дэканат – кс. Андрэй Казлоўскі, пробашч парафіі св. Антонія ў Малой Бераставіцы;
Іўеўскі дэканат – кс. Павел Калеснік, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі;
Радунскі дэканат – кс. канонік Станіслаў Лабан, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях;
Мастоўскі дэканат – кс. Алег Яновіч, адміністратар парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе;
Астравецкі дэканат – кс. Анатоль Захарэўскі, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках.
У Ашмянскім, Шчучынскім, Смаргонскім і Слонімскім дэканатах дэканы будуць выконваць свае абавязкі да заканчэння пяцігадовых паўнамоцтваў або да адклікання праз дыяцэзіяльнага біскупа.
Новыя дэканы ў прысутнасці біскупа Уладзіміра Гуляя, біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча і іншых святароў, якія ўдзельнічалі ў дні засяроджання, прамовілі вызнанне веры і прысягу на вернае выкананне даручаных ім абавязкаў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксандра Шчыглінская
