Skip to main content

Святы Божага Нараджэння ў лідскай Фары: калі шукаеш Езуса, абавязкова Яго знойдзеш

swienta lf 14У вігілію ўрачыстасці Божага Нараджэння дзеці і моладзь парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прадставілі пад кіраўніцтвам сясцёр назарэтанак Галіны Занеўскай і Дануты Бяленік святочную батлейку.

Таленавітыя акцёры парафіі хацелі данесці гледачам, што калі заўсёды і ва ўсім шукаеш Езуса, то абавязкова знойдзеш Яго.

Апоўначы пасля прадстаўлення адбылася ўрачыстая святая Імша пастэрка, якую ўзначаліў пробашч кс. канонік Уладзімір Гуляй. Імша цэлебравалася ў інтэнцыі ўсёй парафіі.

swienta lf 12

У гаміліі пробашч падкрэсліў, што праўда нараджэння Езуса Хрыста павінна напоўніць нашае жыццё радасцю, стаць новаю, асабліваю сустрэчаю з Богам, каб Ягонае святло напоўніла душы да самых глыбіняў.

На заканчэнне Эўхарыстыі пробашч выказаў парафіянам словы падзякі і павіншаваў іх са святам.

Пасля Імшы адбыўся салют, які ўжо стаў у парафіі традыцыяй.

Дзіяна Бранчэль