Skip to main content

Сюрпрыз для дзяцей на першай раратняй Імшы падрыхтавалі ў ашмянскай парафіі св. Міхала Арханёла

oszmiany 228 лістапада ўсе каталіцкія вернікі распачалі Адвэнт – час чакання прыйсця Хрыста. Не стала выключэннем і парафія святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.

У першую нядзелю Адвэнту пробашч парафіі ксёндз Ян Пузына зачытаў вернікам пастырскі ліст біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, заахвоціўшы парафіян да малітвы, чування, удзелу ў Эўхарыстыі, заклікаўшы “абудзіцца ад сну” і ісці да новага жыцця.

oszmiany 1

У панядзелак 29 лістапада ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльнай святыні адбылася раратняя Імша з удзелам дзяцей, якую цэлебраваў ксёндз Эрнэст Мікалайчык. Маленькія вернікі слухалі яго вельмі зацікаўлена і натхнёна. Святар распавёў дзецям пра час Адвэнту, тое, правільна паводзіць сябе на працягу гэтых чатырох тыдняў, а асаблівую ўвагу звярнуў на малітву да Анёла Ахоўніка. На заканчэнне Імшы сястра законная Рыта падрыхтавала дзецям сюрпрыз – дазволіла перавесці змайстраваны адвэнтавы гадзіннік на наступную дату і зачытаць хатняе заданне. Заданне заключалася ў тым, каб патэлефанаваць сваім сябрам, якія хварэюць і не могуць прысутнічаць на Раратах, і падтрымаць іх добрымі словамі.

З добрым настроем і зарадам бадзёрасці маленькія ашмянцы пайшлі ў школу. Іх бакькі спадзяюцца, што духоўнае выхаванне дзяцей грунтоўна паспрыяе іх дальнейшаму развіццю.

Вольга Эвейшыс