Skip to main content

Навучэнцы Воранаўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа наведалі санктуарый у Тракелях

trok 1210 лістапада навучэнцы Воранаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці наведалі ў межах Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Для навучэнцаў каледжа гэта была нагода бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй хрысціянскай веры, культурай і гісторыяй роднага краю.

Ад кусташа санктуарыя кс. доктара Юрыя Бяганскага ўдзельнікі экскурсіі пачулі падрабязны аповед пра гісторыю святыні і цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай. Таксама яны наведалі капліцы св. Яна Паўла II і св. Казіміра, павандравалі па Марыйным садзе.

Вандроўка раскрыла навучэнцам краявід багаццяў нашай зямлі. Трыумф восені надаў касцёлу ў Тракелях і тэрыторыі Марыйнага саду асаблівы шарм.

Такая экскурсія для падлеткаў – магчымасць сур’ёзна задумацца пра духоўны бок свайго жыцця, яго сэнс і канчатковую мэту.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі