Skip to main content

Гудагай: дзеці паказалі Фацімскую гісторыю

godogai 9У санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) на заканчэнне месяца кастрычніка, прысвечанага малітве Ружанца, дзеці паказалі Фацімскую гісторыю.

Маленькія акцёры нагадалі ў прадстаўленні сабе і ўсім прысутным у святыні вернікам, што Маці Божая, аб’явіўшыся ў 1917 г. у Фаціме траім дзецям, заахвоціла да штодзённага прамаўлення ружанцовай малітвы, да навяртання і пакаяння.

У прадстаўленні было падкрэслена, як важна часта звяртацца да Бога праз заступніцтва нябеснай Маці, якая заўсёды жадае дабра для ўсіх сваіх дзяцей.

Таксама ў гэты дзень у санктуарыі былі вылучаны пераможцы ружанцовага конкурсу.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: c. Вера Кучук CSCII, а. Аркадзь Куляха OCD