Skip to main content

Майстар-клас па маляванні прайшоў у гродзенскай парафіі Святога Духа

olszanka 17У першы дзень восеньскіх канікул у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў майстар-клас па маляванні пад назвай “Малюем разам”.

olszanka 16

Удзельнікі сустрэчы сталі на некаторы час сапраўднымі мастакамі, якія спрабавалі намаляваць водны свет. Маленькія мастакі, узгадваючы асноўную гаму колераў, змешвалі фарбы на палітры і ўтваралі свае непаўторныя колеры, па-мастацку наносячы іх на паперу.

На працягу ўсёй сустрэчы панавала атмасфера радасці і задавальнення. Кожная праца была непаўторная і прыгожая. Арганізатары майстар-класу вераць, што такія сустрэчы па-за заняткамі рэлігіі таксама прычыняюцца да хрысціянскага выхавання дзяцей.

olszanka 18