Skip to main content

Прызыўнікоў Іўеўшчыны праводзілі на вайсковую службу з удзелам духавенства

iue 422 кастрычніка прызыўнікоў Іўеўшчыны праводзілі на вайсковую службу. З гэтай нагоды ў іўеўскім доме культуры адбыўся ўрачысты канцэрт. Да хлопцаў са словамі пажаданняў, акрамя прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, звярнуліся вікарый парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Дзяніс Бразінскі і настаяцель храма святога пакутніка Гаўрыіла Беластоцкага протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч.

iue 5

“Дарагія браты, хутка зменіцца вашае жыццё, і цяжка ахарактарызаваць тое, што адбываецца ў вашых сэрцах. Ці змагу? Ці здолею? Ці хопіць мне сілаў? – такія пытанні вас турбуюць цяпер. Усё гэта кажа аб тым, што тая справа, на якую вы адпраўляецеся, – вельмі адказная справа, абараняць нашу Айчыну, абараняць беларускі народ”, – сказаў ксёндз Дзяніс.

Ён звярнуў увагу на тое, што Бог надзяліў кожнага талентамі, але найважнейшы талент, які аб’ядноўвае нас, – быць чалавекам у любой сітуацыі без выключэння. Святар пажадаў хлопцам захаваць гэтую якасць на працягу сваёй службы і заўсёды быць добразычлівымі, справядлівымі і міласэрнымі.

Раман Ярмош