Skip to main content

Адышоў у вечнасць бацька ксяндза Віктара Гайдукевіча, салезіяніна

candle 1068948 1280Салезіяне ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляюць, што 6 ліпеня ва ўзросце 79-і гадоў адышоў у вечнасць Францішак Гайдукевіч, бацька Рэгіянальнага Настаяцеля Рэлігійнай Каталіцкай Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” у Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў чацвер 8 ліпеня у 11.00 у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат).

Вечны адпачынак дай яму, Пане...