Skip to main content

Святы Пасад зрабіў заяву па Беларусі

68f33c77ae1e3e0e8ed8207f2dc69c29Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на шматлікія запыты журналістаў.

“Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Нагадаем, што 16 жніўня 2020 г., падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік асабіста спаслаўся на тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі. “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою”, - сказаў тады Францішак.

Паводле Vatican news