Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў Адамавічах

komunia adamowicze 35Да Першай Камуніі прыступілі дзеці ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).

На Імшы ў парафіяльнай святыні, якую цэлебраваў пробашч кс. Аляксандр Шэмет, дзеці запрасілі Пана Езуса ў свае сэрцы, упершыню прыняўшы Яго Цела.

Святар заахвоціў дзяцей імкнуцца супрацоўнічаць з Божай ласкай і клапаціцца пра чысціню сваіх сэрцаў.

Вакол дзяцей у гэты важны для іх дзень былі бацькі, блізкія, а таксама парафіяне, якія асаблівым чынам падтрымлівалі іх малітвамі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Баляслаў Гавецкі