Skip to main content

Свята для дзяцей адбылося ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла

swiata 530 мая ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшло сямейнае свята для дзяцей і іх бацькоў.

Свята пачалося ўрачыстай Імшой, на якой адбылося прыняцце кандыдатаў у міністранты, а таксама прынясенне новымі ўдзельнікамі клубу св. Дамініка Савіо сваіх абяцанняў і іх аднаўленне старэйшымі ўдзельнікамі.

Пасля Імшы дзяцей і бацькоў чакалі гульні, дзякуючы якім можна было пазнаёміцца з рознымі святымі і весела правесці час. За кожную гульню ўдзельнікі атрымлівалі “надзейкі”, якія потым можна было абмяняць на салодкі пачастунак альбо падарунак.

На заканчэнне былі падведзены вынікі латарэі, у якой трое пераможцаў атрымалі падарункі для ўсёй сям’і.

Свята завяршылася супольным фотаздымкам і благаслаўленнем, якое ўдзяліў пробашч парафіі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB.

Кс. Артур Ляшнеўскі SDB