Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў гродзенскай парафіі Маці Міласэрнасці

augustowek 14Месяц май адметны тым, што ў гэты час дзеці ў розных парафіях упершыню прыступаюць да эўхарыстычнага стала, прымаючы Езуса ў сваё сэрца ў святой Камуніі.

У апошні час група дзяцей з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) таксама атрымала гэтую вялікую ласку.

Сведкамі радаснай падзеі сталі бацькі і блізкія дзяцей.

Урачыстасці папярэднічаў сакрамэнт пакаяння, да якога дзеці прыступалі днём раней з пакорай і вялікім хваляваннем.

Першы тыдзень пасля Першай Камуніі называецца Белым тыднем, падчас яго дзеці ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі