Skip to main content
Логотип

У нумары 21 (665), 23 NOWEMBER 2025:

Дарагія Чытачы! Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якая завяршае літургічны год у Касцёле, традыцыйна з’яўляецца ў нашай дыяцэзіі днём малітвы за выхавацеляў, выкладчыкаў і клерыкаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Духоўная семінарыя – гэта месца навучання будучых святароў, дзе развіваецца духоўнасць, набываюцца веды і ўдасканальваюцца навыкі, неабходныя для служэ…
Чаканне нашых самых любімых свят можа быць розным. Асноўнае і найглыбейшае вымярэнне – гэта падрыхтоўка сэрца, каб яно было заўсёды адкрытым на Езуса Хрыста, які прыходзіць з любоўю. Адвэнт у гэтым годзе распачынаецца ў Касцёле ў нядзелю 30 лістапада. У падрыхтоўцы да свят Божага Нараджэння людзі не заўсёды засяроджваюцца на найважнейшым. Вельмі часта ўвага канцэнтруецца на набыцці падарункаў…
Св. Імша падыходзіла да завяршэння. Міколка стаяў побач з роднымі і беражліва трымаў у руках адвэнтавы вянок, сабраны разам з бацькамі. Яловыя лапкі крыху шчыпалі за пальцы, але хлопчыку гэта не замінала. Сярод хвойных галінак хаваліся бліскучыя шарыкі. Галоўным атрыбутам у вянку былі чатыры добра замацаваныя чырвоныя свечкі. Матуліны рукі асцярожна падштурхнулі хлопчыка наперад, і ён разам з…
Калі за вокнамі халадзее, а ў адвэнтавым вянку запальваюцца першыя свечкі, прыходзіць час асаблівых традыцый. “Слоічак добрых спраў” – гэта не проста прыгожы прадмет інтэр’еру, а спосаб напоўніць кожны дзень чакання Раства святлом, дабрынёй і любоўю. Адвэнт яшчэ называюць падарожжам у чаканні Каляд, паколькі гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да сустрэчы з нованароджаным Езусам Хрыстом. Хрысціян…
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя – адзіная дзеючая ў Беларусі – размяшчаецца ў будынку былога кляштара айцоў бернардынаў, узведзенага ў XVII стагоддзі. Яе гісторыя бярэ пачатак у 1990 годзе. Пачаткі “Семінарыя пачала дзейнічаць у вельмі сціплых умовах, – узгадвае арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, які стаяў ля вытокаў утварэння духоўнай навучальнай установы. – Мы маглі карыста…
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне сёлета адсвяткавала 35-годдзе з часу свайго заснавання. Чым адметная гэтая духоўная навучальная ўстанова ў Касцёле ў Беларусі? У інтэрв’ю для “Слова Жыцця” новапрызначаны рэктар семінарыі кс. Ян Раманоўскі распавядае аб прынцыпах падрыхтоўкі кандыдатаў да святарства і перайманні досведу Паўсюднага Касцёла. – Кс. Ян, пасаду прэфекта гродзенс…
40-вы Сусветны дзень моладзі ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца сёлета на дыяцэзіяльным узроўні 23 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету. Яго тэмай абраны словы Езуса, узятыя з Евангелля: “Але і вы сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною” (Ян 15, 27). “Мы жывём у час хуткіх змен, напружанняў, культурных выклікаў і духоўных сумненняў. Свет часта прапануе простыя, але пустыя адказы. Аднак…
Скрыпачка Ганна Верхаводкіна ўпэўнена, што кожны чалавек атрымаў ад Госпада талент. У кагосьці гэта здольнасць пісаць цудоўныя карціны ці вершы, у іншага – уменне выслухаць і падтрымаць у складаную хвіліну. У разнастайнасці пакліканняў дзяўчына бачыць моц чалавецтва і сцвярджае, што задача кожнага чалавека распазнаць, памнажаць і дзяліцца сваімі талентамі. Дар раскрываецца праз дзейнасць Памк…
Распазнаць Караля “А людзі стаялі і глядзелі” (Лк 23, 35a), – напісаў евангеліст Лука пра Крыжовы шлях Хрыста. І гэта, як аказалася, была самая пабожная тады форма ўдзелу ў агоніі Пана Езуса. Побач прысутнічалі п’яныя жаўнеры, якія ганебна дзялілі сціплае адзенне нявінна асуджанага. Здалёк здзекаваліся са свайго Збаўцы тыя, хто па сваёй пасадзе і ведах павінны былі б стаць на калені і маліць Б…
Як плённа перажыць Адвэнт Сёлета Адвэнт у Каталіцкай Царкве лацінскай традыцыі распачынаецца 30 лістапада. Чуем у літургіі на гэты дзень: “Апраніцеся Панам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасці” (Рым 13, 14). Разумеем, што павінны паводзіць сябе прыстойна і ўстрымлівацца ад благога. Але што канкрэтна мы мусім рабіць, каб плённа перажыць Адвэнт? Паслухаем таксама некалькі парад айц…