Skip to main content

Гродна - Гродзенская дыяцэзія

Урачыстасць Цела і Крыві Хрыста ў катэдры з удзелам біскупаў: любоў Бога мацнейшая за зло, смерць і пандэмію

bozae cela 5911 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Кс. Віталій Венцкевіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне

venck 227 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, кс. Віталій Венцкевіч SCJ цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

Mалітва ў інтэнцыі бацькаў, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч, адбылася ў гродзенскай катэдры

bp katedra 34У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. Сёлета ён прыпадаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 7 чэрвеня.

Дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне

wds malitwa 43 мая, у Нядзелю Добрага Пастыра, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывала дзень засяроджання. Яго праводзіў духоўны айцец семінарыстаў ксёндз Ян Сарэла.

Малітва семінарыстаў у інтэнцыі спынення пандэміі: з верай і надзеяй

wds ruzanec 4Сёння свет перажывае вельмі сумныя часы, якія звязаны з распаўсюджваннем інфекцыі СOVID-19. У сувязі з гэтым ва ўсім свеце арганізоўваюцца малітвы, праводзяцца набажэнствы ў інтэнцыі спынення пандэміі.

Велікодная раніца ў гродзенскай катэдры: умацаваць надзею ў тым, хто яе страціў

rezurekcyja katedra 26Раніцай 12 красавіка, ва ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Біскуп Кашкевіч на літургіі Пасхальнай вігіліі: адкрыем нанова надзею

wigilia katedra 32Вечарам у Вялікую суботу, 11 красавіка, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая літургія Пасхальнай вігіліі. Узначаліў яе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У святынях Гродна благаслаўляюць стравы на велікодны стол

koszyk vgr 2511 красавіка, у Вялікую суботу, калі вернікі перад гробам Пана адаруюць Хрыста, разважаючы пра Яго Муку, ва ўсіх святынях Гродна адбываецца абрад благаслаўлення страваў на велікодны стол, якія людзі прыносяць у велікодных кошыках.

Біскуп Станеўскі ў Вялікую пятніцу: няхай ахвяра Хрыста ўзрушыць нашы сэрцы

w piatnica 3810 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася літургія Мукі Пана – набажэнства Вялікай пятніцы, у якім асабліва ўшаноўваецца дрэва Крыжа. Вялікая пятніца – адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў святынях не цэлебруецца святая Імша.

Біскуп Станеўскі на Імшы Вячэры Пана ў гродзенскай катэдры: дакранемся да Хрыстовага супакою

w czacwer 429 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася св. Імша Вячэры Пана, якая распачала Пасхальны Трыдуум. Вернікі сабраліся ў катэдры, каб памаліцца ў інтэнцыі падзякі за сакрамэнты святарства і Эўхарыстыі, устаноўленыя Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер.

Біскуп Кашкевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа

bern czacwer 329 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую Імшу Вячэры Пана ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (бэрнардынскі) у Гродне. Гэтая Імша ўводзіць у атмасферу Пасхальнага Трыдууму.

Біскуп Кашкевіч узначаліў Імшу Пальмовай нядзелі ў гродзенскай катэдры

wiarba 85 красавіка, у Нядзелю Мукі Пана, або Пальмовую нядзелю, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі ва ўрачыстасць Звеставання Пана

wds valahovicz 2925 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажыла дзень засяроджання. Гэта магчымасць для кожнага семінарыста зрабіць для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як ён выкарыстаў дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцей.

Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў гродзенскай катэдры здзейсніў біскуп Станеўскі

zwiastowanie katedra 11Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося прысвячэнне нашай краіны і яе народа Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.