Skip to main content

Гродна - Гродзенская дыяцэзія

Біскуп Кашкевіч у ноч Божага Нараджэння: “Няхай нас пераменіць Божая любоў”

pasterka kaszewicz 30Святую Імшу пастэрку ў ноч Божага Нараджэння ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (бернардынскі) цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Разам з іерархам Імшу канцэлебравалі пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько і яго супрацоўнікі.

На Эўхарыстыі сабраліся вернікі парафіі, каб перажыць гэтыя хвіліны, – з малітоўным настроем і вялікай радасцю ў сэрцы. 

У гаміліі біскуп Кашкевіч адзначыў, што Той, каго на працягу стагоддзяў прадказвалі прарокі, чыйго прыйсця чакалі з нецярпеннем і надзеяй незлічоныя пакаленні Выбранага народу, прыходзіць у свет амаль незаўважаным. 

“Пан Езус не хоча змяняць свет насіллем, сілай ці страхам. Ён выбірае дабрыню, цярплівасць, пакору. Хоча закрануць наша сэрца, каб мы, гледзячы на Божае Дзіця, змянілі наша мысленне, наш погляд на Бога, на свет і на іншых людзей”, – дадаў іерарх. 

Біскуп падкрэсліў, што Езус хоча, каб мы зразумелі, што дабрыня, лагоднасць, чуласць і пакора не з’яўляюцца знакам слабасці – гэта знак велічы Бога, які нікога ні да чаго не хоча прымушаць.

“Бог шануе чалавечую свабоду, шануе чалавечы выбар, звяртаецца да чалавечага сэрца. Бог разлічвае на чалавека”, – сказаў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне. 

Ён падкрэсліў, што самае вялікае пасланне святаў Божага Нараджэння – паказваць іншым Езуса, паказваць Яго ў нашай штодзённасці, а найперш сведчаннем свайго жыцця. 

“Гэтае свята павінна закрануць нас да глыбіні, адкрыць на іншага чалавека, навучыць дзяліцца любоўю з кожным, каго Бог ставіць на нашым шляху, – заўважыў іерарх. – Бог хоча, каб мы любілі ўсіх без выключэння, бо кожны чалавек – Яго дзіця і з кожным Ён атаясамлівае сябе”. 

Па словах біскупа, у ноч Божага Нараджэння ўсе людзі закліканы адкрыць тое, што з’яўляецца найважнейшым у нашым жыцці – Божую любоў. – дадаў біскуп. 

На заканчэнне літургіі іерарх выказаў сардэчнае пажаданне, каб Езус Хрыстус кожны дзень нараджаўся ў сэрцах усіх людзей. 

Кс. Юрый Марціновіч

 

Аплаткавая сустрэча прайшла ў супольнасці гродзенскай семінарыі

oplatek seminaria 418 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здалі апошнія залікі, а таксама скончыліся лекцыі і заняткі першага семестра. Традыцыйна перад ад’ездам на святочныя канікулы ў семінарыі адбылася аплаткавая сустрэча.

Кожны год, каб падзяліцца аплаткай і павіншаваць адзін аднаго, збіраецца вялікая колькасць гасцей, выкладчыкаў і працаўнікоў, якія працавалі і працуюць у семінарыі. Але сёлета ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сустрэча прайшла ў вельмі блізкім коле: акрамя семінарыстаў і мадэратараў семінарыі былі запрошаны толькі тыя працаўнікі, якія штодзённа цесна кантактуюць з семінарыстамі. 

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які перадаў святочныя віншаванні для семінарыйнай супольнасці ў Гродне ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Пазней усе маглі павіншаваць адзін аднаго з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння, дзелячыся аплаткамі.

oplatek seminaria 3

Семінарысты распавялі пра традыцыі вігілійнай вячэры і святкавання Божага Нараджэння і прачыталі некалькі вершаў. Суправаджалася сустрэча спевамі калядак музычнага гурта “AVE”. 

На заканчэнне сустрэчы рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі падзякаваў прысутным за адданасць, працу і ўклад у функцыянаванне семінарыі, а таксама пажадаў знайсці праўдзівую радасць і спакой, якія нясе нованароджаны Езус.

Aндрэй Юхнік

Фота: Павел Леановіч

 

У Гродна прыбыў Бэтлеемскі агонь

ogien 20 3317 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая скаўцкая эстафета агню па гарадах і мястэчках Беларусі.

Урачыста прывітаў гэты незвычайны знак біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў, што сёлетняя акцыя дзялення агнём, які да нас даходзіць з пячоры ў базыліцы Нараджэння ў Бэтлееме ў Палестыне, адбываецца пад дэвізам “Святло служэння”

Біскуп падкрэсліў, што ў гэты цяжкі час, калі ўвесь свет закрануты пандэміяй каранавірусу, a шмат нашых блізкіх перажываюць цярпенні і пачуццё няўпэўненасці, да нас у чарговы раз прыходзіць маленькае Полымя надзеі. 

“Таму сёлета разам з гэтым святлом мы хочам занесці цеплыню Езусавага полымя ў нашы дамы, касцёлы, капліцы, на месцы нашай працы, каб яно асвятляла закуткі памяшканняў, у якіх мы жывём, молімся і працуем, але найперш у чалавечыя сэрцы, гатовыя да прыняцця Езуса і Яго любові”, – дадаў іерарх. 

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне адзначыў, што сёння, як ніколі, нашым братам і сёстрам патрэбна наша cлужэнне, знакам якога з’яўляецца Бэтлеемскае святло міру, наша блізкасць, адвага і сведчанне.

“Несучы Святло з Бэтлеема ў гэтым годзе, дапаможам сабе і іншым перамагчы пачуццё няўпэўненасці, а таксама прычыны страху, які робіць людзей закрытымі. Няхай гэтае маленькае полымя, знак, што “Пан блізка”, запоўніць час чакання нараджэння Бога, які вылечыць, абновіць і ўмацуе чалавецтва, якое прагне сапраўднага збаўлення”, – сказаў біскуп. 

Іерарх падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў перадачы гэтага сімвалу Божага Нараджэння. Словы ўдзячнасці ён выказаў харцэрам, якія прынеслі агонь у Гродна як знак Езуса Хрыста, які прыходзіць да нас у таямніцы свайго Нараджэння. Менавіта дзякуючы іх удзелу перадача Бэтлеемскага агню стала пастаянным элементам калядных традыцый у горадзе над Нёманам.

  Іерарх падзякаваў таксама скаўтам, якія занясуць гэты агонь у іншыя парафіяльныя супольнасці нашай краіны.

“Вы сімвалічным чынам будзеце вестунамі блізкіх святаў Божага Нараджэння. Няхай гэтае ганаровае заданне яшчэ больш мабілізуе вас штодзённа крочыць за Езусам і даваць пра Яго сведчанне словам і ўчынкам”, – сказаў біскуп.

Потым скаўты перададуць агонь у іншыя месцы нашай краіны. Дзякуючы гэтаму ён будзе даваць моц не толькі ім самім, але і ўсім, да каго яны яго занясуць.

А занесены ён будзе да ўсіх хрысціян, якія ў найбліжэйшыя дні будуць перажываць святы Божага Нараджэння. Ён будзе занесены ў шпіталі, хоспісы, да састарэлых, самотных і пакінутых. Разам з гэтым агнём да іх занясуць надзею і моц.

ogien 20 41

Акцыя Бэтлеемскага агню міру бярэ пачатак у Аўстрыі ў 1986 г. Агонь перадаецца з рук у рукі з Бэтлеема. У гроце Нараджэння Пана гарыць вечны агонь. Менавіта ад яго штогод запальваецца лампада, полымя якой, што нясуць скаўты праз краіны і кантыненты, абыходзіць свет.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Вольга Сяліцкая

 

У катэдральным касцёле Гродна адрэстаўравалі алтар св. Юды Тадэвуша

juda 6828 кастрычніка, у свята апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне адрэстаўраванага 300-гадовага алтара св. Юды Тадэвуша.

Біскуп Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

dzewiatouka 4913 кастрычніка Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Душпастырству студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне споўнілася 15 гадоў

open15 668 кастрычніка Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне адзначыла 15-годдзе існавання. З гэтай нагоды ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар гэтай супольнасці, да якой належаць маладыя людзі, якія жадаюць разам узрастаць у дасканаласці.

Навучэнцы 1 курса тэалагічнага каледжа ў Гродне атрымалі заліковыя кніжкі

kaledz kaledz 664 кастрычніка на ўрачыстай Імшы з нагоды распачацця ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне новага навучальнага года 2020/2021 сабраліся яго адміністрацыя, выкладчыкі і навучэнцы.

Сакрамэнт канфірмацыі ў адпустовую ўрачыстасць св. Францішка адбыўся ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

franc kanf 584 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Францішка Асізскага. Таксама ў гэты дзень група вернікаў парафіяльнай супольнасці прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

“Каб была моцная духам ”. Малітва за Беларусь адбылася ў Гродне

brygidki malitwa 35На малітву ў інтэнцыі шчаслівай будучыні для Беларусі сабраліся вернікі Гродна 19 верасня ў пабрыгіцкім касцёле. Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства “Open”. Арганізаваць св. Імшу ў інтэнцыі нашай краіны моладзь падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.

Агульнагарадскaя малітва за Беларусь і аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча адбылася ў Гродне

malitwa belarus 309 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адбылася ўрачыстая Імша.

У Тэалагічным каледжы ў Гродне ўрачыста распачалі навучальны год

katehety god 285 верасня ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне прайшла цырымонія распачацця новага навучальнага года.

На першы год навучання, якое адбываецца па дзвюх спецыялізацыях: катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам) i агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса), былі залічаны 8 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэчай катэхетаў адкрыўся катэхетычны год у Гродзенскай дыяцэзіі

ketehety 487 верасня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны (пабрыгіцкі) ў Гродне адбылася сустрэча катэхетаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Гэтай сустрэчай быў урачыста адкрыты катэхетычны год у дыяцэзіі.