Skip to main content

Гродна - Гродзенская дыяцэзія

Рэкалекцыі на пачатак навучальнага года прайшлі ў гродзенскай семінарыі

rek wds 30Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС, які нясе служэнне ў Росіцы. На працягу трох дзён разам са святаром семінарысты разважалі над шэрагам тэм: што значыць быць чалавекам, як стаць сапраўдным мужчынам, якіх адносінаў чакае ад нас Пан, хто такі Дух Святы і якую ролю Ён адыгрывае ў духоўным жыцці хрысціяніна.

Фігура святога Міхала Арханёла прыбыла ў гродзенскую катэдру

mihail 274 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прыбыла ў Гродна. З горада над Нёманам пачалася перэгрынацыя фігуры па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу.

З Гродна ў Браслаў у інтэнцыі нашай краіны: чарговая індывідуальная пілігрымка законных і свецкіх асобаў

braslau 25З 10 па 15 жніўня невялікая група з Гродна арганізавала індывідуальную пілігрымку на роварах у санктуарый Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

На вуліцах Гродна разам маліліся за краіну прадстаўнікі розных канфесій

zywe belarus 4116 жніўня ў гістарычным цэнтры Гродна разам сабраліся на малітве духавенства і вернікі хрысціянскіх Цэркваў: праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты, прадстаўнікі евангельскай і іўдзейскай рэлігійных супольнасцяў.

Сімвалічная пешая пілігрымка з Гродна ў Рось: няхай плёны будуць нашмат большымі, чым тыя, якія былі бачныя

grodno ros 237-8 жніўня адбылася XIX пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. З-за эпідэміі каранавірусу сёлетняя пілігрымка адбылася ў вельмі сціплым і сімвалічным складзе.

Біскуп Кашкевіч ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай: верна пойдзем праз жыццё за нашым Панам

kangregackaja 345 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.

Tры кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі прыняты на першы год навучання ў семінарыю

2020 07 20 I Kurs 2320 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Iндывідуальная пілігрымка з Гродна ў Рось: гэта не цікавае баўленне часу, а патрэба сэрца

ros ind 6012-13 ліпеня невялікая група духоўных асобаў і вернікаў з Гродна арганізавала індывідуальную пілігрымку на роварах з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).

Адбылося пахаванне ксяндза прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі

pahavanne trubowicz 8630 чэрвеня пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры: шукайце не ўласнай карысці, а Божай славы

pasveczanni 2627 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).

Залаты юбілей святарства адзначыў а. Юзаф Гэнза CSsR

geza 3921 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) а. Юзаф Гэнза CSsR цэлебраваў Імшу падзякі з нагоды 50-годдзя святарства разам з сабратамі са сваёй манаскай супольнасці.

Грэка-католікі Гродна ўшанавалі памяць благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай

grekakatoliki 2614 чэрвеня, у нядзелю Усіх святых беларускага народу, вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне традыцыйна ўшанавалі памяць благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай.