Skip to main content

Гродна - Гродзенская дыяцэзія

Святары-аднакурснікі памаліліся за памерлага ў Казахстане кс. прэлата Вацлава Паплаўскага ў гродзенскай катэдры

paplauski 2324 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Вацлава Паплаўскага.

Мужчыны сабраліся на малітве Ружанца ў гродзенскай парафіі Святога Духа

msj ruzanec 719 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, на святой Імшы ўвечары ў капліцы парафіі Святога Духа ў гродзенскім мікрараёне Альшанка прысутнічала вялікая колькасць мужчын. Пасля супольнай Эўхарыстыі ўжо другі год запар адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога мужчыны разам памаліліся Ружанец.

У Гродне з’явіцца скульптура святога Губерта

Sw Hubert KossakМяркуецца, што ў Гродне з’явіцца скульптура святога Губерта. Помнік апекуна паляўнічых і леснікоў плануецца ўсталяваць каля Дома прафсаюзаў, на тым жа месцы, дзе раней стаяў помнік турысту.

Сакрамэнту пакаяння і паяднання было прысвечана чуванне моладзі ў Гродне

czuwanne wpost 4414 сакавіка ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылося малітоўнае чуванне. Сустрэчу, якая ўжо стала традыцыяй, арганізавала душпастырства моладзі “OPEN” Гродзенскай дыяцэзіі.

"У Гродне ён нарадзіўся для Неба". Св. Казіміра ўшанавалі ў гродзенскай катэдры

kazimir sw 324 сакавіка ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя сабраўся на малітве генеральны капітул, апекуном якой з’яўляецца святы каралевіч Казімір. Традыцыйна ў гэты дзень ушанавалі апекуна Гродзенскай дыяцэзіі. 

Адзін лектар і два кандыдаты да пасвячэнняў: семінарыстам былі ўдзелены паслугі

wds lekt 8Сутнасць фармацыі да святарства заключаецца ў пастаянным “знаходжанні ў шляху”. На гэтым шляху ёсць некалькі этапаў. Кожны з іх – гэта глыбокі вопыт навучэнца семінарыі, паколькі набліжае яго да святарства. Менавіта такі вопыт перажылі некалькі семінарыстаў 1 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

“Лепшае маўчанне – маленне, лепшае маленне – пакаянне”. Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў гродзенскай семінарыі

wds rek 526 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся новы літургічны перыяд – Вялікі пост. Гэта час асаблівага засяроджання над жыццём; час пакаяння і навяртання. Традыцыйна ў кожнай парафіі ладзяцца велікапосныя рэкалекцыі, якія дапамагаюць вернікам глыбей пазнаць сутнасць гэтага перыяду і пакаяння, а таксама падрыхтаваць душу да перажывання Пасхальнага Трыдууму.

Біскуп Станеўскі ў Папяльцовую сераду: перажываючы жыццё з малітвай, мы становімся бліжэй да Бога

alszanka papialec 26Да частай малітвы і глыбейшага ўсведамлення дзеяння Божай ласкі ў штодзённым жыцці заахвоціў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ў Папяльцовую сераду.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу ў Папяльцовую сераду ў гродзенскай катэдры

papialec 3226 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачынае час Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле, святую Імшу апоўдні ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 

Душпастырства “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар перад Вялікім постам

622 лютага Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар перад Вялікім постам. Сустрэча адбылася пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.

Выйшла 13-е выданне зборніка “Studia Theologica Grodnensia”

knowledge 1052010 640У снежні выйшаў у свет зборнік па навукова-тэалагічнай праблематыцы “Studia Theologica Grodnensia”, выдадзены Гродзенскай дыяцэзіяй. Гэта ўжо 13-е выданне, якое змяшчае прафесійныя працы аўтараў, што з’яўляюцца вядучымі спецыялістамі ў сваіх галінах навукі.

Новы консул Літвы ў Гродне наведала біскупа Аляксандра Кашкевіча

bp konsul 1У сувязі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі Генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродне Іаланта Тубайтэ здзейсніла візіт ветлівасці да біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Біскуп Юзаф Станеўскі ў Сусветны дзень хворых наведаў бальніцу ў Гродне

2020 02 11 staneuski 00111 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Люрда, калі адзначаецца Сусветны дзень хворых, Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў Універсітэцкі шпіталь у Гродне, дзе памаліўся разам з медперсаналам і пацыентамі, а таксама ўдзяліў ім сакрамэнт намашчэння хворых.

Над штодзённым служэннем разважалі падчас Дня кансэкраванага жыцця ў Гродне

manastwa 48У межах агульнабеларускага Дня кансэкраванага жыцця, які 10 лютага адзначылі ў Гродне, законнікі і законніцы з усёй краіны разам маліліся і разважалі над надзённымі заданнямі свайго служэння.